Усе навіны

Арына Сабаленка: «У мяне ёсць брытанская віза. Я еду на Уімблдон»

8 чэрвеня, 21:07

Беларуска Арына Сабаленка расказала, што атрымала брытанскую візу і выступіць на Уімблдоне-2023.

– Некалькі тыдняў таму вы сказалі, што ў вас яшчэ няма візы для ўезду ў Вялікабрытанію. А зараз ёсць віза? Вы можаце паехаць?

– Так, зараз у мяне ёсць віза. Я магу адсвяткаваць. Я еду на Уімблдон, і гэта выдатная навіна.

– Вы чакаеце вяртання на Уімблдон?

– Я вельмі ўсхваляваная. Мне вельмі падабаецца там іграць. Мне вельмі падабаецца атмасфэра. Я прапусціла леташні Уімблдон. Цяпер проста не магу дачакацца, каб вярнуцца і паказаць свой найлепшы тэніс, – сказала Сабаленка.

Турнір стартуе 3 ліпеня.

Нагадаем, для таго, каб быць дапушчанымі да спаборніцтваў расіяне і беларусы павінны прытрымлівацца нейтралітэту, не рабіць якіх-небудзь заяваў у падтрымку вайны ці рэжымаў, якія яе вядуць, а таксама адмовіцца ад спансіравання з боку сваіх дзяржаў ці дзяржаўных кампаній.

Падрабязней на by.tribuna.com:

https://by.tribuna.com/be/football/1112961974-sobolenko-ob-uimbldone-mne-do-six-por-ne-odobrili-vizu/?utm_source=copy