Усе навіны

Анэт Кантавейт: «Магчыма, Сабаленка сапраўды кажа тое, што думае, але гэта не мае нічога агульнага з рэальнасцю»

9 чэрвеня, 21:14

Былая другая ракетка свету Анэт Кантавейт расказала пра змену атмасферы ўнутры тэніснай супольнасці пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

«Вядома, у распранальні шмат размоў на гэтую тэму, але для мяне гэта нармальна. Мы маем справу не з нейкім палітычным канфліктам, а вайной. Яна стварае напружанне паміж тэнісістамі, уплывае на нашыя адносіны.

Наіўна думаць, што мы займаемся толькі спортам і не маем ніякага дачынення да палітыкі.

Сабаленка? Магчыма, яна сапраўды кажа тое, што думае, але гэта не мае нічога агульнага з рэальнасцю, з тым, што насамрэч адбываецца.

Адхіленне? Як гульцы, мы не можам на гэта паўплываць. Рашэнне застаецца за WTA, ATP і кіраўніцтвамі асобных буйных турніраў. Нічога не зменіцца ад таго, згодна я ці не. Аднак магу сказаць, што выдатна разумею, чаму ўкраінскія тэнісісткі гэтага хочуць», – сказала Кантавейт.