Усе навіны

Згіроўскі выйграў 25-тысячнік у Сербіі

11 чэрвеня, 17:42

11 чэрвеня беларускі тэнісіст Аляксандр Згіроўскі (867 ATP) у фінале турніру ў сербскім горадзе Куршумлія-Баня абыграў румына Себасцьяна Гіму (524 ATP) з лікам 6:4, 6:3. Прызавы фонд «чэленджэра» склаў 25 тысяч долараў.

Для Згіроўскага гэта першы тытул у адзіночным разрадзе.