Усе навіны

Сабаленка стане першай ракеткай свету, калі выйдзе ў фінал «Уімблдона»

11 ліпеня, 21:00

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стане першай ракеткай свету, калі выйдзе ў фінал «Уімблдона».

11 ліпеня полька Іга Швентэк, якая зараз лідзіруе ў рэйтынгу, прайграла ў чвэрцьфінале. Па гэтай прычыне і стаў магчымы падобны сцэнар

12 ліпеня Сабаленка згуляе з Мэдысан Кіз за месца ў паўфінале.