Усе навіны

Вандроўшава ўпершыню выйграла тытул на турніры «Вялікага шлема»

15 ліпеня, 17:49

Чэшская тэнісістка Маркета Вандроўшава (№ 42 WTA) перамагла Онс Жабер (№ 6 WTA) з Туніса ў фінале «Уімблдона».

24-гадовая Вондравушава ўпершыню выйграла тытул «Вялікага шлема». У 2019 годзе яна саступіла Эшлі Барці ў фінале «Ралан Гарос».

Для Маркеты гэта другі тытул на ўзроўні WTA. Вандроўшава стала другой чэшкай пасля Петры Квітавай, якая з’яўляецца чэмпіёнкай «Уімблдона».

На наступным тыдні Маркета дэбютуе ў топ-10 рэйтынга WTA.