Усе навіны

Алькарас – самы малады пераможца мужчынскага адзіночнага разраду «Уімблдона» з 1985 года

17 ліпеня, 08:50

Іспанец Карлас Алькарас (№1 АТР) перамог Новака Джокавіча і стаў чэмпіёнам «Уімблдона».

20-гадовы іспанец стаў самым маладым пераможцам мужчынскага адзіночнага разраду турніру з 1985 года, калі перамог 17-гадовы немец Барыс Бэкер.

Нагадаем, летась Алькарас стаў самым маладым чалавекам, які завяршыў год у якасці першай ракеткі свету.