Усе навіны

Джокавіча аштрафавалі на 8 тысяч долараў за зламаную ракетку падчас фіналу «Уімблдона»

18 ліпеня, 13:50

Другую ракетку свету Новака Джокавіча аштрафавалі за неспартыўныя паводзіны падчас фіналу «Уімблдона» супраць Карласа Алькараса (6:1, 6:7, 1:6, 6:3, 4:6).

Падчас 5-га сэту сербскі тэнісіст разбіў уласную ракетку пасля прайгранага гейма на ўласнай падачы.

Новак заплаціць 8 тысяч штрафу, з вылікам якога прызавыя Джокавіча складуць больш за 1,5 млн долараў.