Усе навіны

Арына Сабаленка: «Усё яшчэ хачу выйграваць. Але цяпер я больш разглядаю турніры, як падрыхтоўку да «Вялікіх шлемаў»

27 жніўня, 08:35

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка распавяла, што брала ўдзел у звычайных турнірах толькі для падрыхтоўкі да этапаў «Вялікага шлема».

«Ведаеце, падыход сапраўды памяняўся. Вядома, я ўсё яшчэ хачу выйграваць – як і ўсе мы. Але цяпер я больш разглядаю турніры, як падрыхтоўку да «Вялікіх шлемаў». Гэта прыйшло пасля Australian Open. Не ведаю, добра гэта ці дрэнна. Спадзяюся, што добра», – сказала Сабаленка.