Усе навіны

Сабаленка – пра перамогу над Кіз: «Думала, што тай-брэйк да сямі. Дзякуй камандзе, што нагадалі, што гуляем да дзесяці»

8 верасня, 09:35

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала перамогу над амерыканкай Мэдысан Кіз (0:6, 7:6, 7:6) у паўфінале US Open.

«Я думала, што тай-брэйк да сямі. Не ведаю, поўны бардак. Вар'яцтва. Дзякуй камандзе, што нагадалі, што гуляем да дзесяці. Я рада, што пасля гэтай рэакцыі змагла засяродзіцца і давесці матч да канца. Усё магло пайсці інакш.

Яна гуляла неверагодна, на іншым узроўні. Я не ведаю як, але мне ўдалося змяніць ход матча і выйграць. Выйсці ў фінал US Open для мяне вельмі каштоўна», – сказала Сабаленка ў пасляматчавым інтэрвʼю на корце.

У фінале Сабаленка згуляе таксама з амерыканскай тэнісісткай Коры Гаўф, якая ў паўфінале выйграла ў прадстаўніцы Чэхіі Караліну Мухаву.