Усе навіны

Арына Сабаленка: «Увечары я пайду выпіць»

10 верасня, 20:07
1

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пасля паражэння ў фінале US Open ад амерыканкі Коры Гаўф (6:2, 3:6, 2:6) расказала, што вечарам вып'е.

– Цяпер я не ў супер дэпрэсіі. Я дакладна пайду выпіць сёння ўвечары, калі мне дазволяць сказаць гэта. Мы спартоўцы і часам п'ем, але няшмат

Стаць першай ракеткай свету – вялізны прагрэс і дасягненне. І я сапраўды ганаруся сабой.

Цяпер магу сказаць, што была нумарам адзін у свеце, і мне вельмі хацелася б завяршыць год у статусе першай ракеткі. Менавіта таму я па-ранейшаму настроена пазітыўна і па-ранейшаму матываваная, – сказала Сабаленка.