Усе навіны

Арына Сабаленка: «Мне трэба больш працаваць, бо цяпер адчуваю сябе мішэнню для ўсіх»

28 кастрычніка, 22:10

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала сваё становішча ў сусветным рэйтынгу WTA.

«Шчыра кажучы, гэта нічым не адрозніваецца. Я думаю, што рэйтынг – гэта ўсяго толькі рэйтынг. Нічога не мяняецца, мне ўсё яшчэ прыйдзецца шмат працаваць, мне ўсё яшчэ прыйдзецца паказваць на полі свой лепшы тэніс. Думаю, мне трэба больш працаваць, таму што цяпер адчуваю сябе мішэнню для ўсіх. Я працягваю старанна працаваць, каб паспрабаваць стаць лепш», – сказала Сабаленка.