Усе навіны

Мірны, які выказаўся супраць гвалту ў 2020-м: «Шкадаваў пра свой эмацыйны выступ. Я не справіўся»

30 кастрычніка, 21:28
4

Беларускі экс-тэнісіст Максім Мірны заявіў, што шкадуе аб пазіцыі, выказанай ім пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі.

«Паўтаруся, я шкадаваў пра свай эмацыйны выступ. Я ў той перыяд быў пад моцным эмацыйным уздзеяннем кавіднага перыяду. Здарыліся нашы выбары 2020 года. Я не справіўся. Я жывы чалавек, мы ўсе схільныя рабіць памылкі.

Сёння, вярнуўшыся ў маю звыклую Беларусь, я адчуваю сябе спакайней, больш упэўнена. Бачачы сёння, што дзеецца ў свеце… Такое ўражанне, што ядро выбухнула і свет трашчыць па швах.

Я хачу пажадаць нам усім поспеху, цярпення і сіл, тых маральных сіл, якіх не хапіла мне. Несумненна, сёння я магу больш цвяроза глядзець на сітуацыю і судзіць па сітуацыі, якая ствараецца і адбываецца ў нас у краіне, чым гэта было пару гадоў таму, калі я быў удалечыні», – сказаў Мірны.

Адзначым, што Мірны жыве ў ЗША. У канцы кастрычніка 2023-га ён прыляцеў у Беларусь, да таго пра яго візыты ў краіну з моманту выбараў 2020-га не паведамлялася.

Пост з выказваннем супраць гвалту быў выдалены з Instagram Мірнага, што заўважылі ў пачатку 2021 года. У красавіку 2021-га экс-тэнісіст увайшоў у камісію спартсменаў пры алімпійскім камітэце Лукашэнкі.

Паказаць яшчэ 4