Усе навіны

Выніковы турнір WTA, групавы этап: Сабаленка прайграла Пегуле

1 лістапада, 08:03

1 лiстапада беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла Джэсіцы Пегуле ў матчы групавога этапу Выніковага турніру WTA.

У ноч з 2 на 3 лістапада Сабаленка правядзе заключную гульню групы супраць Алены Рыбакінай з Казахстана. Тэнісістка, якая прайграе ў гэтай сустрэчы, вылеціць з турніра.

Сетка турніра тут.

Вынiковы турнiр WTA

Канкун, Мексіка

29 кастрычніка – 5 лістапада 2023

Прызавы фонд – $9 000 000

Адкрытыя корты, хард

Групавы этап

Сабаленка (Беларусь) – Пегула (ЗША) – 0:2 (4:6, 3:6)