Усе навіны

Сабаленка за выхад у 1/2 фіналу Выніковага турніру WTA зарабіла 360 тысяч долараў

4 лістапада, 00:26

4 лістапада беларуска Арына Сабаленка ў трэцім матчы групы Выніковага турніру WTA абыграла Алену Рыбакіну (6:2, 3:6, 6:3). За выхад у паўфінал Сабаленка зарабіла 360 тысяч долараў.

Прызавы фонд турніру складае 5 мільёнаў долараў.

Фіналістка турніру атрымае 420 тысяч долараў. Пераможца – 1 мільён 240 тысяч долараў.