Усе навіны

Сабаленка ў фінале Australian Open згуляе з Чжэн

25 студзеня, 15:38

25 студзеня кітаянка Цыньвэнь Чжэн у паўфінале Australian Open абыграла ўкраінку Даяну Ястрэмскую (6:4, 6:4). 21-гадовая спартсменка ўпершыню выйшла ў фінал ТБШ і згуляе з беларускай Арынай Сабаленка.

Матч пройдзе 27 студзеня.

15-я ракетка свету 9-ы раз гуляе ў асноўнай сетцы ТБШ.

Яе найлепшым вынікам быў чвэрцьфінал US Open-2023. У ім яна прайграла Сабаленка.