Усе навіны

Гаўф пра Сабаленка: «Калі хтосьці крычыць увесь час, то што тут скажаш»

25 студзеня, 19:00

Амерыканка Коры Гаўф пракаментавала асаблівасці гульні беларускі Арыны Сабаленка пасля паразы ад яе (6:7, 4:6) у паўфінале Australian Open.

– Яе крыкі пры ўдары не перашкаджаюць. Я столькі з ёй ужо гуляла, што не магу сядзець зараз і расказваць, што гэта перашкаджае. Яна ўвесь час так робіць, так што мне гэта не замінае.

Неяк гуляла з суперніцай, якая не заўсёды крычала – часам спецыяльна мацней крычала пры 30-30 ці «роўна». А калі хтосьці крычыць увесь час, то што тут можна сказаць. Мне гэта не перашкаджае, я проста не заўважаю. Яна так заўсёды робіць, не думаю, што гэта частка тактыкі, проста яна так грае.

Калі б яна працяглей крычала ў нейкіх розыгрышах, я б падумала, што гэта абуральна. Але яна проста так гуляе. Гэта нармальна, мне не перашкаджае», – падзялілася Гаўф.