Усе навіны

Сабаленка – другая тэнісістка ў XXI стагоддзі з 3 фіналамі запар на хардавых ТБШ. Першай была Азаранка

25 студзеня, 21:15

Перамога ў паўфінале Australian Open зрабіла беларуску Арыну Сабаленка другой тэнісісткай у XXI стагоддзі, якой удалося выйсці ў 3 (ці больш) фіналы запар на ТБШ з хардавым пакрыццём.

Раней у гэтым стагоддзі гэта ўдавалася толькі яе суайчынніцы Вікторыі Азаранка. У свой час яна апынулася ў 4 фіналах запар – у Australian Open і US Open 2012 і 2013 гадоў.

Такім чынам Арына можа зраўняцца з Вікторыяй ужо ў верасні, калі выб'ецца ў фінал US Open.