Усе навіны

Сінер – наймаладзейшы фіналіст Australian Open з 2008-га

26 студзеня, 11:35

22-гадовы італьянец Янік Сінер у паўфінале Australian Open абыграў Новака Джокавіча (6:1, 6:2, 6:7(6), 6:3) і стаў наймаладзейшым фіналістам Australian Open з 2008-га.

Таксама гэта першы ў кар'еры італьянца фінал «Вялікага шлема» – ён згуляе з пераможцам сустрэчы Данііл Мядзведзеў (Расія, 3) – Аляксандр Звераў (Германія, 6).

Сінер займае чацвёрты радок рэйтынгу ATP. Да матчу з Джокавічам ён не прайграў ніводнага сэта.