Усе навіны

Джокавіч пра паражэнне ад Сінера: «Гэта адзін з найгоршых матчаў, якія я калі-небудзь гуляў на турнірах Grand Slam»

26 студзеня, 16:38

Першая ракетка свету Новак Джокавіч пракаментаваў паражэнне ад Янніка Сінера (ATP №4) у паўфінале Australian Open.

«Спачатку хачу павіншаваць Сінера з выдатным матчам і выдатным турнірам. Ён заслужана выйшаў у фінал. Сёння ён мяне поўнасцю абыграў.

Я быў нейкім чынам шакаваны сваім узроўнем, ведаеце, у дрэнным сэнсе. У першых двух сэтах я мала што рабіў правільна. Так, я думаю, гэта адзін з найгоршых матчаў, якія я калі-небудзь гуляў на турнірах Grand Slam. Прынамсі, з тых, што я памятаю.

Так, не вельмі прыемнае пачуццё гуляць такім чынам. Але ў той жа час, вы ведаеце, аддаю яму (Сінеру – заўв.) належнае за тое, што ён рабіў усё лепш за мяне ў кожным аспекце гульні.

Я стараўся, змагаўся. Проста агульны ўзровень майго тэніса быў сапраўды не вельмі высокім», – сказаў Джокавіч.