Усе навіны

Сабаленка выйграла Australian Open другі год запар – першай пасля Азаранка

27 студзеня, 13:14

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла Australian Open другі год запар.

У фінале спартсменка абыграла кітаянку Цыньвэнь Чжэн (6:3, 6:2).

Адзначым, што за час турніру Сабаленка не прайграла ніводнага сэта.

Нагадаем, што летась падпiсантка за рэжым ў фінале абгуляла прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну (4:6, 6:3, 6:4).

Адзначым, што апошняй да Сабаленка двойчы запар на Australian Open перамагала Вікторыя Азаранка – у 2012-м і 2013-м гадах.