Усе навіны

Сабаленка пра перамогу на AO: «Хачу падзякаваць сям’і – яны не зразумеюць па-англiйску, але ім перакладуць»

27 студзеня, 13:46

Беларуская тэнісістка і падпісантка за рэжым Арына Сабаленка пракаментавала перамогу на Australian Open.

«Па-першае, дзякуй [былой аўстралiйскай тэнiсiстцы] Івон [Гулагонг] за тое, што ўсіх нас натхняеш. Атрымаць гэты выдатны трафей ад цябе – вельмі прыемна.

Па-другое, віншую [кiтайскую супернiцу па фiналу Чжэн] Цыньвэнь з цудоўным турнірам. Я ведаю, як цяжка прайграваць фіналы. Але ты неверагодная тэнісістка і такая маладая – ты яшчэ згуляеш у фіналах і дакладна пераможаш. Віншую цябе і тваю каманду з выдатнай працай.

Гэта былі цудоўныя два тыдні, і я не магла паверыць, што зноў падыму гэты трафей. Неверагодныя адчуванні, у мяне няма слоў.

Як звычайна, прамова ў мяне будзе дзіўнай. Для мяне гэта не суперздольнасць, але я паспрабую.

Каманда. Вау.

(Смяецца). Бачыце, я на іх крыху націснула пасля [прайгранага] фіналу ў Брысбене – і гэтым разам мы крыху лепш выступілі.

Дзякуй, што падтрымліваеце мяне, што б ні здарылася. Я думаю… забылася, што хацела сказаць. Без вас я б не змагла так шмат дасягнуць. Дзякуй за ўсё, што вы для мяне робіце. Я паўтару тое, што кажу ў кожнай прамове – дзякуй за ўсё, што вы для мяне робіце. Але без мяне вы б таксама столькi не дамагліся (смяецца).

Раней я ніколі не казала пра сям'ю ў чэмпіёнскіх прамовах, але цяпер хачу падзякаваць за ўсё, што яны для мяне зрабілі.

Мне і далей па-англiйску гаварыць? Яны ж не зразумеюць. Добра, ім перакладуць.

Я вас вельмі люблю, Вы мая галоўная матывацыя. І ўсё, што я раблю, я раблю для вас. Я вас люблю і вельмі сумую.

Я сказала пра неверагодных гледачоў? Не, забылася. Але дзякуй за гэтыя неверагодныя два тыдні – мне вельмі спадабалася перад вамі гуляць. Я вас вельмі люблю і мне не трываецца вярнуцца.

І спадзяюся (абдымае трафей і крыжуе пальцы).

Вау, як доўга казала. Прабачце», – сказала Сабаленка.