Усе навіны

Аляксандр Лукашэнка: «Перамога на турніры Вялікага шлема – прадмет нацыянальнага гонару»

27 студзеня, 14:16

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Арыну Сабаленку з перамогай на Australian Open-2024.

«Перамога на турніры Вялікага шлема – велізарнае асабістае дасягненне, прадмет нацыянальнага гонару, выдатны стымул і прыклад для тысяч дзяцей у Беларусі і па ўсім свеце. Дзякую ўсіх датычных да гэтага трыумфу.

Жадаю моцнага здароўя і новых поспехаў», – павіншаваў Лукашэнка.