Усе навіны

Арына Сабаленка: «Не магла ўявіць, што выйграю адзін турнір «Вялікага шлема». А цяпер выйграла другі год запар»

27 студзеня, 14:32

Беларуская тэнісістка і падпісантка за рэжым Арына Сабаленка пракаментавала перамогу на Australian Open.

«Я не магла ўявіць, што выйграю адзін турнір «Вялікага шлема». А цяпер выйграла другі год запар. Я сябе здзівіла ў гэтыя два тыдні. Я была пад ціскам, але старалася ігнараваць яго, не думаць пра тое, што адбываецца. Проста старалася працягваць ісці вызначаным курсам», – сказала Сабаленка.