Усе навіны

Арына Сабаленка: «Хацелася б з бацькам проста паразмаўляць – можа быць, я б як чалавека яго лепш зразумела»

28 студзеня, 14:17

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пасля перамогі на Australian Open узгадала пра свайго бацьку.

Нагадаем, Сяргей Сабаленка памёр у лістападзе 2019 года.

– У сацсетках ёсць класная карцінка ў памяць аб тваім таце што вы марылі аб тым, каб да 25 гадоў ты выйграла некалькі «Шлемаў». Да 24 у цябе іх не было «Шлемаў», а зараз ужо некалькі. Наколькі для цябе важна?

– Вельмі. Мусіць, гэта было… Не ведаю, мэтай. Я адчувала, што ён вельмі мной ганарыўся. І я такая ўдзячная за ўсё. На жаль, ён так мала са мной пабыў.

Але я ўдзячная за тое, што ён быў маім сябрам, маім татам і ўсім для мяне. Цяпер мне так сумна. Ён сышоў, калі мне быў 21 год – усё роўна яшчэ дзіця, дурная, нічога не цяміла.

Цяпер я ўжо крыху па-іншаму гляджу на жыццё, пасталела. І хацелася б з ім проста пагаварыць – можа быць, я б як чалавека яго лепш зразумела.

Таму што ў дзяцінстве ты глядзіш на бацькоў як на нешта недасягальнае і не можаш з імі на адным узроўні пагаварыць, – сказала Сабаленка.