Усе навіны

Сінер перайграў Мядзведзева ў фінале Australian Open

28 студзеня, 15:40

Янік Сінер (№4 ATP) перамог Данііла Мядзведзева (№3 ATP) ў фінале Australian Open – 3:6, 3:6, 6:4, 6:4, 6:3.

Па ходзе матча італьянскі тэнісіст прайграваў з лікам 0:2. Матч працягваўся 3 гадзіны і 46 хвілін.

22-гадовы італьянец выйграў першы турнір «Вялікага шлема». Гэта 11-ы тытул у яго кар'еры.

Ён трэці мужчына з Італіі, які перамог на Grand Slam. Нікола Піетранжэлі выйграў два «Ралан Гарос» да пачатку Адкрытай эры (1959, 1960), Адрыяна Панатта – чэмпіён «Ралан Гарос»-1976.