Усе навіны
Вiдэа

Сяргей Чалы: «Радуюся за Сабаленку, у тэнісе ні дзяржава, ні Лукашэнка дакладна дапамагаць не маглі»

1 лютага, 02:06

Беларускі эканаміст Сяргей Чалы ў інтэрв’ю Аляксандру Iвулiну для яго новага YouTube-канала «ЧестнОК-LIVE» падзяліўся меркаваннем пра перамогу падпісанткі за рэжым Арыны Сабаленкі на Australian Open-2024.

– Радаваўся за Сабаленку?

– Так. Але фінал быў нецікавы. Мне спадабаўся паўфінал – фактычна, гэта паўтарэнне фіналу US Open. Для Арыны гэта важны матч. У ЗША яна прайграла па чыстай псіхалогіі.

Думаю, не ў апошнюю чаргу ў яе добрая форма, бо яна сказала: «Адстаньце, я гуляю ў тэніс. Аўстралія – мой дом, ідзіце ў зад». І здабыла душэўны спакой.

Тэніс – індывідуальны від спорту. Дакладна той спорт, дзе ні дзяржава, ні Лукашэнка ніякай дапамогі не маглі і не ўмелі аказваць.

Лукашэнка спрабаваў прымазацца. Але што ёй трэба было сказаць? «Аляксандр Рыгоравіч, ідзіце нафіг»? Гэта таксама не так працуе, – сказаў Чалы.