Усе навіны

Сабаленка пра узнагароды: «Мама кажа: «Нам патрэбна разнастайнасць, два аднолькавыя трафеі – гэта выглядае сумна»

7 сакавіка, 21:35

Двухразовая чэмпіёнка турніраў «Вялікага шлема» Арына Сабаленка пацешна распавяла аб тым, дзе захоўвае трафеі, заваяваныя на Australian Open у 2023 і 2024 гадах.

«Яны ў маёй мамы, і стаяць побач. Яна называе іх двайнятамі і часта кажа мне: «Нам патрэбна разнастайнасць, два аднолькавыя трафеі – гэта выглядае сумна, не магла б ты папрацаваць над заваёвай трафеяў з іншых турніраў «Вялікага шлема»? А я ёй адказваю: «Мама, якія ў цябе простыя просьбы, дзякуй за гэта, ты магла б проста ацаніць гэтыя два, іх не так проста было атрымаць», – сказала Сабаленка.