Усе навіны

Сабаленка пра мэты на сезон: «Не хачу пра гэта – як толькі ты нешта кажаш, гэта не спраўджваецца. Я веру ў гэтае лайно»

14 сакавіка, 12:01

Беларуская другая ракетка свету і падпісантка за рэжым Арына Сабаленка расказала пра мэты на сезон.

«Ёсць столькі турніраў, якія я вельмі хачу выйграць, і столькі мэт. Няма такога, што я выйграла Australian Open у пачатку года і год скончыўся. Я заўсёды хачу перамагаць, дабівацца поспеху і паказваць свой найлепшы тэніс. Таму я працягну працаваць і, спадзяюся, у канцы года буду лічыць гэты год найлепшым у кар'еры.

Ці ёсць канкрэтныя турніры, якіх я чакаю? Не хачу пра гэта казаць, таму што, як толькі ты нешта кажаш, гэта не збываецца. Я веру ў гэтае лайно. Чаму я ўвесь час лаюся? Госпадзі Ісусе», – сказала Сабаленка.