Усе навіны

Бадоса пра смерць Кальцова: «Я ведаю ўсю сітуацыю, але абяцала Сабаленка нічога не казаць»

20 сакавіка, 12:00

Іспанская тэнісістка Паўла Бадоса расказала, як рэагуе на сітуацыю са смерцю беларускага спецыяліста Канстанціна Кальцова, бойфрэнда Арыны Сабаленкі.

– Арына – адна з маіх найлепшых сябровак. Учора я шмат з ёй размаўляла. Сёння раніцай тое ж самае. Я ведаю, праз што яна праходзіць. Я ведаю ўсю сытуацыю. Для мяне гэта крыху шакіруюча, таму што, яна мая найлепшая сяброўка і я не хачу, каб яна пакутавала. Гэта вельмі цяжкая сытуацыя. У той жа час гуляць супраць яе яшчэ і нязручна.

Больш я нічога не буду пра гэта казаць. Яна мая найлепшая сяброўка, і я ёй абяцала. Выбачайце, – сказала Бадоса.

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.