Усе навіны

Сабаленка пра смерць Кальцова: «Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае»

21 сакавіка, 00:50

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала гібель беларускага экс-хакеіста Канстанціна Кальцова.

«Смерць Косці – неймаверная трагедыя, і, хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбіта.

Калі ласка, паважайце маё асабістае жыццё і асабістае жыццё яго сям'і ў гэты цяжкі час», – напісала Сабаленка.

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.