Усе навіны

Старт Сабаленкi на турніры ў Маямі адкладзены

21 сакавіка, 20:55

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў другім крузе турніру WTA-1000 у Маямі сустрэнецца з іспанкай Паўлай Бадосай. Арганізатары перанеслі паядынак на пазнейшы тэрмін.

Першапачаткова сустрэча была запланавана на 21 сакавіка.

Такое рашэнне прынята пасля смерці экс-партнёра Сабаленкі, былога хакеіста Канстанціна Кальцова.

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, экс-бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.