Усе навіны

Коры Гаўф: «Не думаю, што людзям варта корпацца ў тым, гуляе Сабаленка ці не»

22 сакавіка, 10:51

Амерыканская тэнісістка Коры Гаўф выказала сваё стаўленне вакол медыйнага асвятлення гібелі Канстанціна Кальцова.

«У мяне няма ніякіх думак на гэты конт, я проста выказала Арыне спачуванні ў тэкставым паведамленні, і, ці ведаеце, я не думаю, што людзям варта корпацца ў тым, гуляе Сабаленка ці не. Гэта цалкам яе працэс, і я лічу, што мы павінны проста пакінуць яе ў спакоі», – сказала Гаўф.\

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, экс-бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.