Усе навіны

Сабаленка выйшла ва ўсім чорным на першы матч пасля гібелі Кальцова

23 сакавіка, 00:46

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў матчы супраць Паўлы Бадосы ў другім крузе турніру WTA-1000 у Маямі выйшла на корт ва ўсім чорным.

Адзначым, гэта першы матч Сабаленкі пасля гібелі яе экс-партнёра, былога хакеіста Канстанціна Кальцова.

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, экс-бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.

Раней паведамлялася, што арганізатары перанеслі сустрэчу з 21 сакавіка на 22-га. Пазней матч затрымалі яшчэ на 6 гадзін з-за дажджу.