Усе навіны

Сабаленка і Азаранка няма ў спісе магчымых удзельніц Алімпіяды ў Парыжы (Tennis Up To Date)

24 сакавіка, 15:11

Як паведамляе сайт Tennis Up To Date, беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка не ўключаны ў спіс магчымых удзельнікаў Алімпіяды ў Парыжы.

Раней міжнародная тэнісная федэрацыя (ITF) заявіла, што дапусціць беларускіх і расiйскіх тэнісістаў да АГ-2024 ва ўсіх разрадах. Пры гэтым усіх патэнцыйных удзельнікаў АГ у тэнісе павінна зацвердзіць асобная камісія ITF. Сярод крытэрыяў – удзел у 2023-2024 гадах у матчах за зборныя, якія ў Беларусі і Расіі не праводзяць з-за міжнароднага бана, аднак камісія можа зацвердзіць гульца і без такіх сустрэч.

МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.

Нагадаем, Сабаленка – падпісантка ліста за рэжым.