Усе навіны

Азаранка пра смерць Кальцова: «Не мая справа каментаваць тое, што звязана з Арынай. Гэта вялікая страта для беларускага спорту»

26 сакавіка, 13:33

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пракаментавала смерць беларускага экс-хакеіста Канстанціна Кальцова.

«Нямая справа каментаваць тое, што звязана з Арынай. Гэта вялікая страта для беларускага спорту, усе мы крыху шакаваныя. Было шмат розных вэрсіяў. Мае спачуванні сям'і, дзецям (Канстанціна – Tribuna.com). Для іх гэта вельмі складаная сітуацыя. Далей нешта казаць складана. Думаю, Арыне патрэбны час, толькі на нейкай дыстанцыі яна будзе гатовая нешта казаць. Не трэба на яе ціснуць», – сказала Азаранка.

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.