Усе навіны

Сасновіч сабе на 30-годдзе: «Не дазваляй дрэнным дням стаць часткай цябе. Заставайся дзяўчынай, якая суперажывае»

26 сакавіка, 17:12

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч пакінула сабе віншаванне на 30-годдзе.

– Я жадаю табе ніколі не губляць сваю іскру, кожны з нас па-свойму ўнікальны. Не дазваляй дрэнным дням стаць часткай цябе.

Працягвай гэтак жа моцна любiць жыццё, як ты гэта і робіш. Працягвай быць дапытлівай, цікаўнай. Не бойся памыляцца. Паспрабуй адкрыцца свету, гэта зусім не страшна.

Заставайся сціплай, добрай, пацешнай, чуллiвай дзяўчынай, якая суперажывае. Няхай збываецца тое, пра што ты маўчыш. У гэтым свеце яшчэ вельмі шмат цікавага!

Дзякуй бацькам за жыццё! Ніхто вас не будзе любiць так моцна, як яны. Люблю, – напісала Сасновіч.

Нагадаем, Сасновіч ніяк публічна не выказвалася пра падзеі ў Беларусі 2020-х і вайну ва Украіне.