Усе навіны

Азаранка выйшла на трэцяе месца па паўфіналах WTA 1000

27 сакавіка, 08:56

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайшла ў паўфінал турніру WTA-1000 у Маямі. У матчы 1/4 фіналу яна абыграла казахстанку Юлію Пуцінцаву.

Гульня скончылася з лікам 7:6 (7:4), 1:6, 6:3. Усяго тэнісісткі правялі на корце 3 гадзіны 45 хвілін.

Такім чынам, Азаранка выйшла на трэцяе месца па колькасці паўфіналаў WTA 1000. Толькі Сімона Халеп (29) і Серэна Уільямс (26) выходзілі ў паўфіналы WTA-1000 часцей, чым Вікторыя Азаранка (24).

Наступнай суперніцай беларускай тэнісісткі стане чацвертая ракетка свету Алена Рыбакіна (Казахстан).

Адзначым, што Азаранка тройчы перамагала на Miami Open: у 2009-м, 2011-м і 2016-м.