Усе навіны

Джокавіч стаў старэйшым лідарам сусветнага рэйтынгу ATP у гісторыі

7 красавіка, 15:40

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч стаў самым старэйшым лідарам сусветнага рэйтынгу ATP у гісторыі.

Па стане на 7 красавіка Джокавічу споўнілася 36 гадоў і 321 дзень. Новак на адзін дзень перасягнуў рэкордны паказчык Роджэра Федэрэра.

Федэрэр у апошні раз узначальваў рэйтынг 24 чэрвеня 2018 года. Роджэр правёў апошні матч у кар'еры ў верасні 2022 года.

8 красавіка Джокавіч пачне свой рэкордны 420-ты тыдзень на першым месцы ў рэйтынгу ATP.

Упершыню Джокавіч узначаліў рэйтынг ATP ва ўзросце 24 гадоў у сезоне-2011. Агулам на яго рахунку 24 тытулы «Вялікага шлема» і 40 тытулаў серыі «Мастэрс».