Усе навіны

Сяргей Рутэнка: «Ніхто з мужчын не праходзіць на АГ-2024»

8 красавіка, 17:35

Старшыня беларускай федэрацыі тэніса Сяргей Рутэнка расказаў, што ніхто з мужчын не згуляе на Алімпіядзе ў Парыжы.

– Так, ніхто не праходзіць. Мы можам заявіць толькі топ-150 рэйтынгу. І гэта таксама лічыцца незвычайным, бо раней дапускалі толькі да топ-80, але сёлета ўмовы такія.

Вельмі шкада, што Ілля Івашка зваліўся, бо, на мой погляд, ён бы мог узяць удзел.

Таксама ў нас магла б быць Яна Каладынская, калі б сезон добра пачала. Яна была ў Аўстраліі, але не склаўся ў яе старт. Працуем з тым, што ёсць, – сказаў Рутэнка.