Усе навіны

Сабаленка трапіла ў спіс Forbes «30 да 30. Еўропа», яе спонсарскія даходы ў 2023-м ацанілі ў 6,5 млн долараў

9 красавіка, 21:08

25-гадовая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўключаная ў рэйтынг амерыканскага часопіса Forbes «30 да 30. Еўропа».

Падпісантка за рэжым трапіла ў раздзел «Спорт і гульні» за яе дасягненні ў тэнісе і высокія даходы.

Forbes паставіў яе на 6-е месца сярод самых высокааплатных спартсменак у свеце ў 2023 годзе. Па дадзеных выдання, яна зарабіла 14,7 мільёна долараў – 8,2 мільёна долараў прызавых і 6,5 мільёна долараў ад спонсараў. Раней спонсарскія даходы Сабаленкі ацэньваліся ніжэй.

Спонсарамі Сабаленкі з'яўляюцца Nike, Whoop, Wilson Sporting Goods, Maestro Dobel Tequila, Leaf Trading Cards. Сама тэнісістка з'яўляецца iнвестарам Beekeeper's Naturals і Olipop. Таксама яна брала ўдзел у здымках дакументальнага серыяла Break Point ад Netflix.