Усе навіны

Вікторыя Азаранка: «Калі мне было 13 гадоў, я стукнулася аб узнагароду – аказаўся пералом, нават косці тырчалі»

10 красавіка, 14:23
1

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка расказала, чаму імкнецца хутчэй аддаць узнагароды адразу пасля ўручэння.

«Я іх вельмі люблю выйграваць, але як толькі з імі сфоткалася, адразу стараюся хутчэй аддаць, каб мне пазней прывезлі. Часта пытаюцца: «Ці не хочаце адразу забраць з сабой?» – «Не, не хачу».

Справа ў тым, што калі мне было 13 гадоў, я выйграла турнір у Італіі, і мы вярталіся назад з Кубкам у машыне. У адзін момант пры рэзкім тармажэнні я стукнулася аб узнагароду, (там былі вострыя часткі) і атрымала траўму.

Спачатку думалі, што проста драпіна, а потым аказаўся пералом. Такі моцны, што нават косці тырчалі.

Дык я ж яшчэ да лекара не хацела ехала: баялася ўколаў і саміх дактароў. Маці паабяцала, што ніхто нічога рабіць не будзе, толькі паглядзяць. Але калі ў бальніцы ўбачылі маю руку – адразу з парога павезлі на аперацыйны стол. Я яшчэ на маму пакрыўдзілася, маўляў, ты мяне падманула! Абяцала ж, што толькі паглядзяць. Да гэтага часу зараз гэта ўспамінаем. Па выніку мне наклалі каля 12 швоў.

Неўзабаве пасля гэтага прыйшлося ехаць на турнір, бо я была ў камандзе ITF, а рука распухлая. Адзіночку прайграла без шанцаў, але ўмудрыліся з Оляй Гаварцовай выйграць пару. Я гуляла толькі справа.

Калі швы, нарэшце, знялі, прыйшлося ўсе ўдары злева ўспамінаць з нуля. Было страшна, што швы разыдуцца. Шнар так і застаўся», – сказала Азаранка.