Усе навіны

Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру WTA у Штутгарце

14 красавіка, 17:44

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру WTA ў Штутгарце.

У фінале кваліфікацыі беларуска абгуляла францужанку Асеан Дадэн – 6:2, 3:6, 6:4.

Адзначым, што таксама на турніры ў Штутгарце згуляе Беларуская другая ракетка свету Арына Сабаленка, якая летась дайшла да фіналу, дзе саступіла польцы Ізе Свёнтак.