Усе навіны

Алёна Фалей у другім раундзе турніру ў Аэйрашы сустрэнецца з кітаянкай Бай Чжу

16 красавіка, 21:39

Беларуская тэнісістка Алёна Фалей у другім раундзе турніру ў Аэйрашы сустрэнецца з кітаянкай Бай Чжу.

Раней Бай абыграла італьянку Лукрэцыю Стэфаніні ў першым крузе турніру WTA-125 у Аэйрашы (7:6 (8:6), 7:5).

Нагадаем, сёння Фалей адолела аўстралійку Тэйлу Прэстан.