Усе навіны

Арына Сабаленка: «Штутгарт – добрае месца для пачатку грунтавога сезона. Паступова ты ўпадаеш у нешта накшталт «глінянага настрою»

17 красавіка, 16:23

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка распавяла пра старт на турніры ў Штутгарце.

«Гульцу важна ведаць, што ён можа гуляць на кожнай паверхні і не адчуваць дзіўнага пачуцця, пераходзячы з адной паверхні на іншую, думаючы: «Божа мой, гэта не маё месца, я не збіраюся гэтага рабіць».

Для мяне было сапраўды важна ўсвядоміць гэта і гуляць стабільна на чым заўгодна.

У цэлым, мне вельмі падабаецца гуляць на грунце. Падрыхтоўка да грунтавога сезона пачынаецца адразу пасля Miami Open. Пасля завяршэння турніру ў мяне ёсць пара выходных, і я пачынаю рыхтавацца да грунту як мага хутчэй.

Штутгарт – добрае месца для пачатку грунтавога сезону. Паступова ты ўпадаеш у гэта нешта накшталт «глінянага настрою», слізгаеш, гуляеш доўгія розыгрышы. Мне падабаецца гуляць шмат турніраў перад Вялікім шлемам, так што я думаю, што гэта добры пачатак», – сказала Сабаленка.

Нагадаем, што Сабаленка стартуе на турніры ў Штутгарце 17 красавіка ў 21:00 матчам супраць Паўлы Бандасы.