Tribuna/Футбол/Блогі/Бремя футбола/"Усе футбольныя людзі Беларусі павінны былі збірацца раней, а не кідаць мне страйкі на YouTube-канал". Паглядзіце вогнены выпуск Хадасевіча!

"Усе футбольныя людзі Беларусі павінны былі збірацца раней, а не кідаць мне страйкі на YouTube-канал". Паглядзіце вогнены выпуск Хадасевіча!

Моцная прамова!

Аўтар — Бэзавы Кіт
10 лютага 2023, 11:26
"Усе футбольныя людзі Беларусі павінны былі збірацца раней, а не кідаць мне страйкі на YouTube-канал". Паглядзіце вогнены выпуск Хадасевіча!

На канале Hodasevich-LIVE футбольны журналіст Мікалай Хадасевіч разабраў у непаўторным стыле першую інфармацыю пра вынікі паседжання Мінспорту з удзелам футбольных кіраўнікоў.

Гэта будуць 24 хвіліны чысцюткай асалоды, бо Мікалай быў не ў захапленні ад гэтага мерапрыемства, якое вельмі нагадвала нешта з часоў СССР.

«Была праграма на выхад на 2028 год на топ-турнір. А цяпер вось гэтыя 16 пунктаў. Вядома, арганізацыя, якая ініцыюе такую сустрэчу і кліча да сябе, я буду называць гэта на дыван, на вялікую размову як раз іншую арганізацыю такую ж самастойную, якая фінансуецца галоўным чынам міжнароднай арганізацый, нават двума УЕФА і ФІФА.

І вось 16 пунктаў: усюды забяспечыць. Усюды забяспечыць беспярэчна. І гэта не што іншае, яшчэ раз буду паўтараць, як «завалілі пасяўную». Таму што ну, гэта разнос. З аднаго боку, гэта напэўна, а можа быць і не напэўна, але хутчэй за ўсё, напэўна, такі дыялог.

Але яшчэ раз буду паўтараць, я неаднаразова гэта раней казаў у нейкіх выпусках пра тое, што ўсе футбольныя людзі, калі цікавяцца беларускім футболам і хочуць зрабіць яму лепш, павінны былі патрабаваць ад федэрацыі сапраўды такога ж значна раней, збірацца значна часцей, а не толькі на выканкамах там раз на паўгода, ствараць, я не ведаю, нейкія групы, шукаць спецыялістаў. Уносіць нейкія ідэі, абмяркоўваць там і гэтак далей, каб неяк ратаваць беларускі футбол, а не кідаць мне страйкі, урэшце. Але гэта не Базанаў, напэўна, кідаў. Я ведаю, у агульным, прозвішча таго, хто кідаў, але тым не менш, не займацца вось такі глупствам, якім АБФФ вельмі шмат гэтыя чатыры гады, або два апошніх канкрэтна, займалася. Так што вось такая гісторыя», – сказаў Хадасевіч.

Паглядзіце відэа цалкам

А калі вы яшчэ хочаце паслухаць аналітыку еўрапейскай футбола ад Мікалая + каментатара Уладзіслава Татура, то залятайце на новы праект журналістаў:

🔥 Першы выпуск новага праекта Хадасевіча і Татура пра еўрапейскі футбол ужо на YouTube!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты