Tribuna/Футбол/Блогі/Футбол паўсюль/Феналісіма 2022. Італія — Аргентына

Феналісіма 2022. Італія — Аргентына

Калі Італія сустрэнецца з Аргенцінай у сераду, каманды будуць змагацца за трафей Кубка чэмпіёнаў КОНМЕБОЛ-УЕФА ці Феналісіма.

Аўтар — Paulo
31 траўня 2022, 17:00
Феналісіма 2022. Італія — Аргентына

Калі Італія сустрэнецца з Аргенцінай у сераду, каманды будуць змагацца за трафей Кубка чэмпіёнаў КОНМЕБОЛ-УЕФА ці Феналісіма.

Гэта кубак, які амаль не змяніўся з 1985 года, калі быў упершыню прадстаўлены публіцы. Амаль праз сорак гадоў, кубак мае новую аснову, у тым ліку цёмна-шэрае нікеляванае пакрыццё, якое дапамагло мадэрнізаваць класічны трафей, не змяняючы яго першапачатковы выгляд. За дызайн абноўленага трафея ўзялася Валянціна Лоса. Яго вага каля 8,5 кг і ўвышыню ён 45 см, трафей зроблены з латуні і пакрыты срэбрам.

Што такое феналісіма?

Гэта матч паміж апошнімі чэмпіёнамі Еўропы і чэмпіёнамі паўднёвай Амерыкі. Летась Італія стала мацнейшай на сваім кантыненце, а Аргентына зрабіла адпаведнае на сваім, такім чынам, мы атрымліваем змаганне наймацнейшых футбольных культур, якімі небеспадстаўна лічацца еўрапейскія і паўднёваамерыканскія футбалісты.

Феналісіма складаецца з адной гульні, якая доўжыцца 90 хвілін. Дадатковага часу няма, таму, калі ў канцы асноўнага часу нічыя, то адразу будуць пенальці.

Матч з’яўляецца часткай пашырэння супрацоўніцтва паміж УЕФА і КАНМЕБОЛ, якое ўключае, у прыватнасці, жаночыя футбольныя, футзальныя і юнацкія катэгорыі, абмен арбітрамі, а таксама схемы тэхнічнай падрыхтоўкі.

Як патлумачыў у снежні прэзідэнт УЕФА Аляксандр Чэферын : “Мы з нецярпеннем чакаем сумеснага вывучэння новых магчымасцяў і з нецярпеннем чакаем феналісімы ў Лондане ў чэрвені 2022 года”.

Гэта будзе трэці раз, калі ўладальнікі Еўра сустракаюцца са сваімі паўднёваамерыканскімі калегамі ў матчы, арганізаваным УЕФА і КАНМЕБОЛ. У 1985 годзе Францыя перамагла ў Парыжы Уругвай з лікам 2:0, а праз восем гадоў Аргенціна абыграла Данію па пенальці на хатнім полі ў Мар-дэль-Плата.

Італія.

У рэйтынгу ФІФА: 6. Перамогі на Чэмпіянатах Свету: 1934, 1938, 1982, 2006. Перамогі на Еўра: 1968, 2020.

Шлях да Феналісімы, праз перамогу на Еўра-2020. Гэта была буйная перамога над Турцыяй 3:0, перамога над Швейцарыяй з такім жа лікам і мінімальная перамога над Уэльсам 1:0. У 1/8 Італія ў дадатковы час выбіла Аўстрыю 2:1. У чвэрцьфінале ўзялі верх над Бельгіяй 2:1. У паўфінале іх чакала выпрабаванне зборнай Гішпаніі, калі асноўны і дадатковы час завяршыўся нічыйным вынікам, а па пенальці далей прайшла Італія 1:1(4:2). Фінал быў на Ўэмблі, дзе Італія сутыкнулася з Англіяй, сцэнар быў падобны на паўфінал Італіі, калі гульня перацякла ў серыю пенальці, дзе “скуадра адзурра” была мацней 1:1(3:2).

  • Падчас Еўра-2020 Італія пабіла рэкорд па самай доўгай пераможнай серыі (13) і серыі без паражэнняў (34).
  • Італія стала чацвёртай камандай, якая выйграла два ці болей тытулы Еўра пасля Германіі (3), Іспаніі (3) і Францыі (2). 53-гадовы разрыў паміж іх тытуламі — самы вялікі ў гісторыі Еўра.
  • Італія стала першай камандай, якая выйграла дзве серыі пенальці на адным фінальным турніры Еўра мінулым летам.
  • Леанарда Банучы (34 гады і 71 дзень) стаў найстарэйшым гульцом, які забіў у вырашальным.

Аргентына.

У рэйтынгу ФІФА: 4. Перамогі на Чэмпіянатах Свету: 1978, 1986. Перамогі ў Кубках Амерыкі: 15 разоў

Шлях да Феналісімы, праз перамогу ў Кубку Амерыкі-2021. Аргентына перамагла ў групе А, дзе ўсё пачалося з нічыйнага выніку супраць Чылі 1:1. У другой гульні групы, Аргентына перамагла Уругвай з мінімальным лікам 1:0. Такі ж лік быў і ў гульні супраць Парагвая 1:0. У апошнім туры, яны разбілі Балівію 4:1. У чвэрцьфінале яны сустракаліся з Эквадорам, асаблівых праблем Аргентына не займела і атрымала ўпэўненую перамогу 3:0. Паўфінал супраць Калумбіі, тут хада гульні завяла каманды да серыі пенальці, дзе мацнейшымі былі Аргентынцы 1:1(3:2). А ў фінале, “Альбаселестэ” на чале з Мессі, перагулялі сваіх зацятых супернікаў з Бразіліі 1:0.

  • Трыумф Аргенціны на Кубку Амерыкі ў 2021 годзе стаў іх 15-м у спаборніцтве, зраўняўшыся з рэкордам Уругвая.
  • Выступленне Мессі ў мінулым летнім у фінале Кубка Амерыкі стала яго 34-м у фінале, зраўняўшыся з рэкордам Серхіа Лівінгстана з Чылі.
  • Мессі стаў лепшым бамбардзірам Кубка Амерыкі 2021 года, стаў першым гульцом Аргенціны, які зрабіў гэта пасля Габрыэля Батыстуты ў 1995 годзе.
  • Эміліяна Мартынес атрымаў узнагароду за лепшага галкіпера на Кубку Амерыкі 2021 года пасля таго, як захаваў свае вароты ў недатыкальнасці чатыры разы і адбіў тры пенальці ў серыі супраць Калумбіі ў паўфінале. Ён адзіны аргентынскі брамнік, які атрымаў гэтую ўзнагароду.
  • Аргенціна выйграла ў апошніх чатырох сустрэчах з Італіяй. Тры апошнія былі таварыскімі матчамі, а першая перамога адбылася ў паўфінале Чэмпіянату Свету 1990 года з лікам 4:3 па пенальці. “Альбаселестэ” не прайграе “скуадра адзуры” з 1987 года.
Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

«Жанчына, жыццё, свабода»
22 лістапада 2022, 00:59
Шатландыя — Украіна
2 чэрвеня 2022, 02:16
Усе пасты