Хакеісты мінскага «Дынама» спрабавалі выратаваць людзей з палаючай кватэры. Атрымалася?
Нестандартная трэніроўка
Прэс-служба мінскага «Дынама» ў паўзу паміж аб'яўленнем новага галоўнага трэнера і яго прыездам у Мінск забаўляе заўзятараў незвычайным кантэнтам. Некалькі гульцоў клуба адправіліся ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС, каб патрэніравацца ў незвычайных абставінах.
Так Ілля Сушко, Сцяпан Звягін, Ілля Шынкевіч, Дзяніс Масалёў, Канстанцін Шостак, Мікіта Пышкайла, Ягор Ігнаценка, Міраслаў Міхалёў пераадзягнуліся ў вогнетрывалую вопратку і зашлі ў «пылаючую кватэру».
Вось у такіх экстрэмальных умовах трэба было адшукаць людзей:
Каментарый Іллі Шынкевіча пасля незвычайнай трэніроўкі:
"Вельмі складаная работа. Калі зашлі ў пакой і пачалі тушыць - перестала быць бачна што-небудзь. Пайшла лёгкая дызарыентацыя".
Спадзяемся, што хакеістаў вучылі толькі карысным навыкам, а зразанне бчб-стужак засталося толькі на факультатыве для так званага сенатара Дзмітрыя Баскава.