Аляксей Васільеў: «Мацней «Машэка» не стаў. Галоўнае, каб не аслаблі, працы шмат»

28 студзеня 2023, 15:28

Галоўны трэнер «Машэкі» Аляксей Васільеў перад матчам з «Зенітам» адказаў на пытанні.

– З камандамі такога ўзроўню заўсёды цікава гуляць. Ёсць магчымасць ацаніць свой узровень на ўжо моцным саперніку. Пэўны плюс — гэта новы супернік, новыя кантакты, новыя гульцы, з якімі раней не перасякаліся, цікава. Абыдуся пакуль без ацэнкі. Калі завершыцца турнір, тады і будзе ацэнка. Магу сказаць, што хацелася большага.

– Ці стала ваша каманда мацнейшай у параўнанні з пачаткам сезона?

– Не, мацней мы не сталі. Галоўнае, каб не аслаблі. Працы шмат, толькі наперад!

– Ці складана настройваць каманду на матч, які з турнірнага пункту гледжання ўжо не ўплывае на размеркаванне месцаў?

– Заключная гульня ў групе ў нас хатняя. Будуць балельшчыкі, якім патрэбны станоўчыя эмоцыі. Мы павінны іх ім даць. З матывацыяй праблем не будзе.

– Як паспрабуеце палепшыць гульню каманды за месяц, які застаецца да старту стадыі плэй-оф?

– З чацвёртага месца ў групе мы трапляем на лідара, лічу, усяго турніру — «Чэхаўскіх мядзведзяў». Усяму свой час. У нас ёсць чэмпіянат, ёсць гульні. Будзем вырашаць пытанні па меры іх з’яўлення, – сказаў Васільеў.