Усе навіны

Трэнер «Будаўніка» Мікановіч пра удзел ў Д1 Расіі: «Трэба рабіць выбар, на колькі гадоў будзе праект»

16 траўня, 10:48

Трэнер «Будаўніка» Алег Мікановіч распавёў пра ўдзел каманды у чэмпіянаце Расіі. Нагадаем, што 16 траўня пройдзе першая гульня серыі стыкавых матчаў, у якім мінчукі будуць змагацца за захаванне прапіскі ў Д1 з «Цюменню», якая выйграла Д2.

«Вядома, гэта шмат пытанняў, шмат адказаў. У нас ужо былі такія праекты. У нас то адна каманда заходзіла – «Будаўнік» – потым «Шахцёр». То бок, тут трэба рабіць нейкі выбар, што мы бачым у гэтым праекце.

І рэальна, наколькі ён будзе гадоў: на адзін сезон ці на тры, на пяць, на сем», – сказаў Мікановіч.