Усе навіны

Артур Удрыс: «Калі б у Беларусі плацілі столькі ж, колькі за мяжой, то не з'ехаў бы. Гаворым пра сітуацыю да 2020-га»

29 чэрвеня, 16:36

Беларускі валейбаліст Артур Удрыс у сваёй калонцы для партала «Зеркало» падзяліўся меркаваннем пра тое, чаму беларускія спартсмены пакідаюць мясцовы чэмпіянат.

– У Беларусі прадстаўнікі гульнявых відаў (акрамя, напэўна, хакея) традыцыйна імкнуліся з'ехаць за мяжу. Прычыны на паверхні: вышэй заробкі, узровень чэмпіянатаў, лепш перспектывы, умовы жыцця. Ды і адсутнасць саўковага менталітэту ў функцыянераў – калі не кажуць, што ўсім вакол павінен, таксама для кагосьці важны фактар.

Калі б у Беларусі плацілі столькі ж, колькі за мяжой, то ніколі б не з'ехаў. Цяпер, натуральна, гаворым аб сітуацыі да 2020 гады. Навошта з'язджаць? Родныя і сябры побач, жывеш на адным месцы, у камфорце. Не трэба ўвесь час везці кучу валізак, уладкоўваць дзяцей у новы дзіцячы сад, усе кажуць на тваёй мове. А павандраваць можна і ў адпускны час.

Прыклад: валейбольны чэмпіянат Расіі. Там заўсёды быў высокі ўзровень гульні і высокі ўзровень заробкаў, таму да вайны адзінкі расiяy гулялі за мяжой. Беларусаў і тое было больш у замежных клубах.

Але, паўтаруся, фінансы – далёка не адзіны стымул спартсменаў. Можна матываваць добрым стаўленнем, цёплым мікракліматам у калектыве. Ні ў адной зборнай Беларусі па валейболе асабліва няма грошай.

Пра падобную сітуацыю мне расказвалі ў свой час хлопцы з Канады, Славеніі. Але ім вельмі падабалася атмасфера ў нацыянальнай камандзе. Гульцам былі ўдзячныя за тое, што яны прыязджалі. Ціск практычна адсутнічаў – маўляў, выступім як атрымаецца. У выніку валейбалісты хацелі праявіць сябе, атрымаць добрую гульнявую практыку і павялічыць свой кошт на рынку. За кошт цёплага стаўлення яны і паказвалі вынік. А ў нас і фінансавага стымулу няма, і прэтэнзій куча, калі прайгралі, – напісаў Удрыс.